Свята інтэлекту і поспеху: у гімназіі ўшанавалі пераможцаў алімпіяд і конкурсаў

Дата: 13 мая в 23:20
15 просмотров

Свята інтэлекту і поспеху: у гімназіі ўшанавалі пераможцаў алімпіяд і конкурсаў
Сённяшні дзень у нашай гімназіі прайшоў пад знакам гонару і высокіх дасягненняў. Мы сабраліся разам, каб адзначыць тых, хто сваёй працай, розумам і талентам праслаўляе нашу навучальную ўстанову.Урачыстыя мерапрыемствы пачаліся з лінейкі для вучняў 5,8 и 9 класаў. У зале панавала атмасфера сапраўднага свята: пад апладысменты сяброў і настаўнікаў на сцэну выходзілі тыя, хто паказаў бліскучыя вынікі ў вывучэнні школьных прадметаў і творчых спаборніцтвах. Гэта быў момант шчырага прызнання іх стараннасці і прагі да ведаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.