Адкрыты ўрок па фізічнай культуры і здароўю “Техніка чаўночнага бегу”

Дата: вчера в 14:03
3 просмотра

Сёння прайшоў адкрыты ўрок па фізічнай культуры і здароўю “Техніка чаўночнага бегу”
Настаўнік Глухотка Дзмітрый Віктаравіч у адзначыў важнасць бегу для развіцця фізічнай падрыхтоўкі і як бег спрыяе паляпшэнню хуткасці, вынослівасці і каардынацыі рухаў.
Настаўнік паказаў як правільна стартаваць, як змяняць кірунак і як эфектыўна выкарыстоўваць рукі для павышэння хуткасці. Вучні з цікавасцю назіралі за дэманстрацыяй і задавалі пытанні.
На практыцыіі кожны вучань стараўся прадэманстраваць ідэальную тэхніку ,хуткасць і лоўкасць ,таксама дзеці падтрымлівалі адзін аднаго ствараючы атмасферу спаборніцтва!
На пастраенні ў канцы ўроку абмеркавалі свае ўражанні і вынікі. Настаўнік падкрэсліў важнасць рэгулярных трэніровак для паляпшэння фізічнай формы і здароўя, а таксама адзначыў, як важна падтрымліваць адзін аднаго ў працэсе навучання.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.