Школа будучага першакласніка

Дата: вчера в 14:29
4 просмотра

Суботняя раніца ў гімназіі: будучыя першакласнікі спяшаюцца насустрач ведам
Гэтая субота ў гімназіі выдалася асабліва светлай і радаснай. Яснае сонечнае надвор’е! Нібыта сама прырода вырашыла падтрымаць галоўных герояў дня — будучых першакласнікаў.
Дзеці, трымаючы за рукі бацькоў, спяшаліся на доўгачаканыя заняткі Школы будучага першакласніка. Яшчэ б! Гэта ж не проста ўрокі, а сапраўднае знаёмства са школьным жыццём. ✅Заняткі ў суботу прайшлі на адным дыханні: дзеці малявалі, лічылі, вучыліся правільна сядзець за партай.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.