Вучні 9 «Б» класса ўсклалі кветкі да мемарыяльных дошак, усталяваных на сцяне навучальнай установы

Дата: вчера в 14:31
6 просмотров

У Дзяржаўнай установе адукацыі «Гімназія № 36 г. Гомеля імя І. Мележа» вучні
9 «Б» класса ўсклалі кветкі да мемарыяльных дошак, усталяваных на сцяне навучальнай установы.
✅Юнакі і дзяўчаты ўшанавалі памяць герояў розных эпох: славутых братоў Лізюковых, якія мужна змагаліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і Аляксея Юр’евіча Краўцова — мужнага ветэрана-афганца і выпускніка гэтай установы.
✅Падчас акцыі вучні згадалі подзвігі землякоў, усклалі чырвоныя гваздзікі і ўшанавалі іх памяць хвілінай маўчання. Гэтая падзея стала важным нагадваннем аб каштоўнасці міру і важнасці захавання гістарычнай памяці.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.