Дэлегацыя Гомельскай вобласці прымае удзел у рэспубліканскім семінары кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі

Дата: 7 декабря 2023 в 11:04
134 просмотра

Дэлегацыя Гомельскай вобласці прымае удзел у рэспубліканскім семінары кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі «Музейная педагогіка ў дзейнасці: культурна-патрыятычнае выхаванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці навучэнцаў». Семінар праходзіць 7-8 снежня 2023 года на базе музеяў устаноў адукацыі г. Полацка і г. Наваполацка Віцебскай вобласці.

У складзе дэлегацыі  на рэспубліканскім семінары Гомельскую вобласць прадстаўляе  настаўнік гісторыі ДУА "Гімназія № 36 г. Гомеля імя І.Мележа", кіраўнік мемарыяльнага музея братоў Лізюковых  Вярбіцкая Вольга Міхайлаўна, якая падрыхтавала выступлене на тэму музейнай педагогікі на аснове ўласнага вопыту работы па планаванні дзейнасці музея на аснове дарожных карт стратэгіі фарсайта. Выступленне Вольгі Міхайлаўны запланавана на другі дзень семінара.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.