Навіны

На адкрыцці прысутнічалі старшыня камітэта Самарскай Губернскай Думы па навуцы і адукацыі, прадстаўнікі дэпартамента адукацыі Самарскай вобласці, прадстаўнікі і вучні ўстаноў адукацыі Самарскай вобласці і горада Самары.

25 апреля 2024 в 22:48 | Кужанаў І. Г. | нет комментариев

25 красавіка 2024 года вучні разам з запрошанымі гасцямі разважалі пад тэмай “Радзіма мая Беларусь у асобах. З клопатам аб здароўі».

25 апреля 2024 в 22:39 | Кужанаў І. Г. | нет комментариев

Вучанiца 11 "Б" класа Прывалава Палiна прыняла ўзел у алiмпiядзе па англійскай мове на базе Беларускага гандлёва- эканамiчнага ўнiверсітэта і атрымала дыплом II ступені.
Віншуем!

25 апреля 2024 в 22:35 | Кужанаў І. Г. | нет комментариев

Шмат станоўчых эмоцый і прыемных уражанняў прынёс дэлегацыі гімназіі чарговы дзень знаходжання на самарскай зямлі! Вучні і настаўнікі, закаханыя ў людзей, якія прымаюць іх у гасціннай Самары, канчаткова закахаліся і ў горад над Волгай!
Уся прыгажосць і неверагоднасць гэтага горада раскрываюцца перад гасцямі, дзякуючы вучням і настаўнікам 132 школы!

25 апреля 2024 в 10:23 | Кужанаў І. Г. | нет комментариев

Сёння вучні 7 и 8 класаў разам з педагогамі Гінчук Т. В. і Радзько К. А. наведалі гарадскі цэнтр культуры, у якім праходзіла агульнагарадское мерапрыемства «Моладзевы кірмаш вакансій».
На ім дзеці змаглі атрымаць карысную інфармацыю аб актуальных вакансіях прадпрыемстваў для падлеткаў на летні перыяд

24 апреля 2024 в 13:37 | Кужанаў І. Г. | нет комментариев

Новыя ўражанні атрымалі ўдзельнікі дэлегацыі ад наведвання "Замка Гарыбальдзі" - гэты неверагодна прыгожы турыстычны комплекс, размешчаны на беразе Жыгулёўскага мора ў вёсцы Храшчоўка Самарскай вобласці, улюбляе ў сябе з першага погляду. Кажуць, што гэта адзіны ў Расіі сучасны замак у неагатычным стылі, пабудаваны па прынцыпе гістарычнай рэканструкцыі. Дэлегацыі гімназіі ў кампаніі ўжо любімых вучняў і настаўнікаў 132 школы Самары, выпала магчымасць любавацца прыгажосцю фасадаў замка і скульптурных кампазіцый, праводзіць фота- і відэаздымку, адпачываць на ўслончыках у цені дрэў, і нават наладзіць працэс асваення сярэднявечных танцаў. Уся гэтая пышнасць пакінула незгладжальнае ўражанне. Прыгажосць Жыгулёўскага мора эмоцыі толькі ўзмацніла. Хочацца сказаць словы падзякі стваральнікам гэтай цудоўнай архітэктурнай фантазіі, але галоўнае, прымаючаму беларускую делегацыю боку

24 апреля 2024 в 13:30 | Кужанаў І. Г. | нет комментариев

Насычаным, цёплым і цікавым для дэлегацыі, якая адправілася на Славянскія чытанні, выдаўся аўторак. Пабывалі ў Музеі АТ Аўтаваза ў Тальяці. Вывучаць гісторыю аўтапрама з экскурсаводам аказалася цікава. Сярод музейных экспанатаў былі і першыя ў серыі аўтамабілі, і тыя, што выпушчаны ў адзіным экзэмпляры, і самыя масавыя аўтамабілі, і нават футурыстычныя мадэлі з будучыні. Шкада толькі, што час не дазволіў набыць аўтамабіль адразу з канвеера, каб папоўніць аўтапарк гімназіі. Але і без гэтага эмоцыі ад наведвання гіганта аўтапрама ў такой роднай і неверагоднай кампаніі ?? сяброў былі выдатнымі!

24 апреля 2024 в 13:14 | Кужанаў І. Г. | нет комментариев

Вызначаны пераможцы гарадскога этапу абласнога конкурсу вакальнага творчасці "Разам з песняй".
Сярод іх - вучаніцы гімназіі Аліса Лабудзева (1 клас) і Дарыя Шатынская (11 клас).
Віншуем дзяўчынак і ганарымся іх перамогай!

23 апреля 2024 в 12:33 | Кужанаў І. Г. | нет комментариев

Вучань 5 класа Андрэй Сцепанец стаў пераможцам гарадскога этапу абласной алімпіяды па асновах праваслаўнай культуры!
Віншуем Андрэя і выказваем падзяку настаўніку беларускай мовы і літаратуры Лявоненка Вользе Леанідаўне!

23 апреля 2024 в 12:20 | Кужанаў І. Г. | нет комментариев

На ганку 132 школы вучняў настаўнікаў сустракала сама дырэктар Сокур Наталля Уладзіміраўна!
Экскурсію па адноўленым да 120-годдзя музея школы правяла намеснік дырэктара Святлана Аляксандраўна і вучаніца 10 класа Аліса.

22 апреля 2024 в 11:54 | Кужанаў І. Г. | нет комментариев

Выніковым для дзяўчат з 8 класаў Башарымавай Валерыі і Уласенка Юліі стаў іх удзел пад кіраўніцтвам настаўніка рускай мовы і літаратуры Зайцавай Наталлі Іванаўны ў Нацыянальным этапе Міжнароднага конкурсу даследчых і творчых літаратурных работ "Духоўнае святло".

22 апреля 2024 в 11:50 | Кужанаў І. Г. | нет комментариев

Дэлегацыя гімназіі ў складзе вучняў 11 класаў Літвінчука Цімура, Шатынскай Дарыі, вучня 10 класа Вынара Мацвея, Раманоўскай Г.М. і дырэктара гімназіі Бярыдзэ Алены Аляксееўны накіроўваецца для ўдзелу ў Міжнародных славянскіх чытаннях у горад Самара. Першы дзень падарожжа быў прысвечаны экскурсіі па сталіцы Расійскай Федэрацыі г.Маскве. Вучні наведалі самыя знакамітыя месцы легендарнага горада!

21 апреля 2024 в 11:45 | Кужанаў І. Г. | нет комментариев

Дорогие ребята! Уважаемые родители!
В рамках данной акции мы планируем оказать благотворительную помощь и поддержку приюту, который занимается спасением и лечением бездомных животных.                                  
Наши меньшие друзья нуждаются:
-Продукты питания для животных (сухие и влажные корма, мясные консервы, крупы);
- Лекарства для животных.
Давайте не будем оставаться в стороне!
Чем меньше останется равнодушных людей – тем добрее и счастливее будут наши дети.
Не будьте равнодушными!

20 апреля 2024 в 11:33 | Кужанаў І. Г. | нет комментариев

26 сакавіка дадзены старт правядзенню абласной патрыятычнай акцыі “100 дзён да вызвалення Беларусі”, прысвечанай 80-годдзю з дня вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка- фашысцкіх захопнікаў. У рамках акцыі вучні гімназіі наведалі мемарыяльны комплекс “Партызанская крынічка”

20 апреля 2024 в 11:27 | Кужанаў І. Г. | нет комментариев

20 апреля - РЕСПУБЛИКАНСКИЙ СУББОТНИК!
Калектыў гімназіі 36 далучыўся да рэспубліканскага суботніка. Педагогі і работнікі аб’ядналі свае сілы для навядзення парадку на тэрыторыі ўстановы. Агульнымі намаганнямі родная гімназія стане прыгажэй!

20 апреля 2024 в 09:17 | Кужанаў І. Г. | нет комментариев

На базе Гомельскага філіяла міжнароднага інстытута адбылося выязное пасяджэнне суда Савецкага раёна г.Гомеля. У якасці гледачоў у ім прынялі ўдзел і вучні гімназіі.

Дзеці ўважліва сачылі за тым, што адбываецца. Цікавасць і ўцягванне ў ход судовага дзейства не пакідалі да самых апошніх хвілін, калі суддзя вынес прысуд

19 апреля 2024 в 20:49 | Кужанаў І. Г. | нет комментариев

Настаўнікі англійскай мовы Вольга Мікалаеўна Карцель і Алена Анатольеўна Пацеева правялі неверагоднае мерапрыемства, інтэрактыўную гульню для вучняў 8 "Б" класа "Reading is an interesting hobby".

19 апреля 2024 в 20:46 | Кужанаў І. Г. | нет комментариев