8–9 лістапада 2023 года Раманоўская Г. М. прыняла ўдзел у рабоце семінара ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі «Арганізацыя дыягностыка-аналітычнай дзейнасці пры ўкараненні новаўвядзенняў у адукацыйны працэс». Было разгледжана пытанне рэалізацыі прадуктыўнага падыхода ў працэсе работы ўстановы адукацыі над інавацыйным праектам
Навіны
Прадстаўнік ІСН Савецкага РАУС сустрэлася з вучнямі старэйшых класаў.
Спецыяліст нагадала вучням аб асновах прававой культуры
Дорогие ребята! Уважаемые родители!
Фестиваль пройдет с 4 по 8 декабря 2023! Подать заявку можно до 24 ноября.
ПРОЯВИ СВОЙ ТАЛАНТ!
У апошнія дні канікулаў вучні 5 "А" класа наведалі кінатэатр "Кастрычнік"
Спартыўная падрыхтоўка, прававая дасведчанасць, творчы падыход далі магчымасць камандзе гімназіі "Дазор" дастойна выглядаць на фоне 26 каманд Гомельскай вобласці.
Каманда гімназістаў была адзначана Гомельскай абласной арганізацыяй Беларускага чырвонага крыжа дыпломам ІІІ у конкурсе "Оказание первой помощи пострадавшим".
ТАК ТРЫМАЦЬ, 36-ая!
Пераможная серыя працягваецца!
Выхаванцы лагера “Сузор’е” здзейснілі экалагічную прагулку “Прыкметы позняй восені”. Паразважалі пра дрэнныя і карысныя звычк падчас правядзення квэст- гульні. Цудоўнае падарожжа ў свет казак для вучняў правялі супрацоўнікі філіяла 2 бібліятэкі.
В период осенних каникул каждый желающий учащийся может стать участником спортивных игр! Ждем вас с 12.00 до 20.00 ежедневно в спортивном зале гимназии!??
Мы за здоровый образ жизни!
Вучні 11 А класа наведалі дзве выставы "Гаўрыла Вашчанка, Народны мастак Рэспублікі Беларусь" і "Штучны інтэлект: мастак ці машына?" і тым самым далучыліся і да свету мастацтва ?, і да свету навукі
4 “Б” клас наведаў ПК “Фестывальны”
Вучні 1 “Г” класа разважалі пра дабраню і сяброўства падчас вуснага часопіса “Добрая справа - добрае жыццё”.
5"В" клас наведаў сёння кінатэатр iм.Калiнiна, рабяты глядзелі прыгодніцкі фільм "Лесі - кудлаты дэтэктыў", а 9А і 9В на выставе "Штучны інтэлект" у галерэі Вашчанкі адпачылі і правялі час з карысцю
Усе мерапрыемствы гэтага дня былі прысвечаны ЗЛЖ. Экалагічная прагулка “Сцяжынкамі восені”, квест - гульня “Я выбіраю здароўе” зацікавілі выхаванцаў лагера разнастайнасцю атрыманай інфармацыі.
Карыснай стала сустрэча з інспектарам энерганадзора па Гомельскай вобласці Ільянком І.А. Падчас гутаркі “Электрабяспека дома і ў гімгазіі” дзеці ўзгадалі правілы бяспечных паводзін з электрапрыладамі
На канікулах адбылося пасяджэнне круглага стала па інавацыйным праекце. Педагогамі-ўдзельнікамі праекта разглядалася пытанне распрацоўкі прадукта інавацыйнай дзейнасці на аснове метадаў стратэгіі фарсайта. Мазгавы штурм, які адбыўся падчас абмеркавання пытання прывёў да фарміравання дакладных вобразаў будучых прадуктаў для кожнага педагога-ўдзельніка.
Выдатная каманда гімназіі і ДУА "Гомельскі гарадскі ліцэй №1" - лепшыя!
Цікавыя і карысныя канікулы працягваюцца!
Вучні 1 “Б” і 1 “Д” класаў пазнаёміліся з правіламі сяброўства, вучыліся разумець адзін аднаго. Праз завочнае падарожжа і гульню дарылі цеплыню і дабрыню сваім аднакласнікам. Вучні 4 “А” і 4 “Г” класаў наведалі Музей фатаграфіі і друку. Аддалі даніну памяці загінуўшым падчас Вялікай Айчыннай вайны воінам.
Цікавая сустрэча з начальнікам ПАСЧ 1 Варановічам А.С. прынесла выхаванцам лагера шмат задавальнення. Падчас экскурсіі ў бібліятэку дзеці пазнаёміліся з відамі народных раместваў, самі зрабілі выцінанкі
Выбар будучай прафесіі - тое, што крануе старшакласнікаў у першую чаргу. Таму падчас канікулаў вучні 10 "А" класа разам з класным кіраўніком разважалі аб неабходнасці правільнага выбару, які павінен зрабіць кожны з іх