Навіны

Вот такие наши учителя!
С наступающим профессиональным Праздником,коллеги!

30 сентября 2023 в 10:23 | Халахонаў А. В. | нет комментариев

На гарадскім свяце, прысвечаным Дню настаўніка, ушаноўвалі тых, хто падрыхтаваў пераможцаў заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды.
Сярод іх - настаўнік англійскай мовы гімназіі 36 Бурміч Марына Аляксандраўна, якая была ўзнагароджана прэміяй Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта.
Віншуем Марыну Аляксандраўну і жадаем далейшых поспехаў!

30 сентября 2023 в 09:18 | Халахонаў А. В. | нет комментариев

Самыя мудрыя, вопытныя, родныя і любімыя настаўнікі, якія аддалі ў свой час гімназіі значную частку свайго жыцця.
Алена Аляксееўна, дырэктар гімназіі, звярнулася да гасцей са словамі асаблівай павагі і павіншавала з надыходзячым святам!

29 сентября 2023 в 20:54 | Халахонаў А. В. | нет комментариев

У гімназіі з нагоды Дня настаўніка 29 верасня прайшоў Дзень Самакіравання, калі вучні старэйшых класаў паспрабавалі сябе ў ролі настаўнікаў.
Кіравалі адукацыйным працэсам у гэты дзень у ролі дырэктара Шатынская Дар'я Дзмітрыеўна і ў ролі намесніка дырэктара Вынар Мацвей Русланавіч.

29 сентября 2023 в 20:08 | Халахонаў А. В. | нет комментариев

У сонечны вераснёўскі дзень гімназія напоўнілася музыкай, спевамі і радасцю ад сустрэч з любімымі настаўнікамі і ветэранамі працы.
Рэй вялі старэйшакласнікі пад кіраўніцтвам дырэктара Бярыдзэ Алены Аляксееўны.

29 сентября 2023 в 18:33 | Халахонаў А. В. | нет комментариев

Новае жыццё другаснай сыравіне
У рамках абласной экалагічнай акцыі "Дзень без аўтамабіля" вучні зрабілі макеты веласіпедаў з другасных матэрыялаў.
Экавеласіпеды атрымаліся цудоўнымі!
А аб выніках конкурсу даведаемся пазней
#гімназія36гомель

29 сентября 2023 в 11:20 | Халахонаў А. В. | нет комментариев

28 верасня вучні гімназіі нанеслі візіт Стэльмах Святлане Аляксееўне, неабыякаваму чалавеку і адказнаму грамадзяніну, якая перадала ў фонд гімназіі кнігі са сваёй уласнай бібліятэкі.

29 сентября 2023 в 08:47 | Халахонаў А. В. | нет комментариев

У рамках праекту "ШАГ" для вучняў старэйшых класаў гімназіі адбылася інфармацыйная гадзіна
"Радзіма мая Беларусь у асобах. Ад вясёлых стартаў - да алімпійскіх вяршыняў"

28 сентября 2023 в 17:42 | Халахонаў А. В. | нет комментариев

Да Міжнароднага Дня сталага чалавека, які адбудзецца 1 кастрычніка, валанцёры гімназіі самастойна вырабілі цёплыя і кранальныя паштоўкі.
Гэтыя маленькія знакі ўвагі будуць дастаўлены адрасатам - жыхарам дома-інтэрната для сталых людзей г. Мінска.
Віншуем загадзя вас дарагія, любімыя, дарослыя і мудрыя бабулі і дзядулі!

28 сентября 2023 в 08:39 | Халахонаў А. В. | нет комментариев

На занятках у Рэспубліканскім валанцёрскім цэнтры валанцёры  гімназіі атрымалі  вопыт удзелу ў мерапрыемствах, фаміруючых каманду. Вектар падобных мерапрыемстваў  накіраваны ў бок развіцця нефармальных адносін у калектыве, заснаваных на агульных інтарэсах. У цікавай і творчай атмасферы, валанцёры каманды "ДАР" неўсвядомлена выйшлі ў нефармальны працэс узаемаадносін.

28 сентября 2023 в 08:25 | Халахонаў А. В. | нет комментариев

У верасні ў Беларусі праходзіў Рэспубліканскі марафон «Валанцёрства - гэта мы», прымеркаваны да Дня народнага адзінства.
Удзел у мерапрыемстве прынялі больш за 70 каманд, і гэта больш за 500 вучняў, студэнтаў, супрацоўнікаў устаноў адукацыі з усёй рэспублікі. Мэта марафона - аб'яднанне і развіццё валанцёрскага руху Беларусі. Арганізатар - Рэспубліканскі валанцёрскі цэнтр пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

27 сентября 2023 в 16:32 | Халахонаў А. В. | нет комментариев

Уроки в гимназии 36 г.Гомеля имени И.Мележа проводят волонтеры разного возраста, но у всех одна цель: научить помогать!

27 сентября 2023 в 10:29 | Халахонаў А. В. | нет комментариев

Пару часов назад в одном из пабликов города появилось видео, как неизвестные гуляют по крыше. Подростки это, или нет – совсем непонятно!

Однако, на всякий «пожарный» есть смысл обратить внимание на эту тему!!!

25 сентября 2023 в 19:59 | Халахонаў А. В. | нет комментариев

Чтобы он не стал жертвой насилия...

24 сентября 2023 в 14:57 | Халахонаў А. В. | нет комментариев

Не абыходзіцца шосты школьны дзень без наведвання музеяў.
Гімназісты пабывалі ў музеі гісторыі горада Гомеля і ў музеі друку і фотаздымку.
Весела, знаходліва, цікава!
А вы наведалі музеі #гімназія36гомель

23 сентября 2023 в 15:55 | Халахонаў А. В. | нет комментариев

Размова на роўных!
Менавіта ў такім фармаце ў шосты школьны дзень 23 верасня ў гімназіі № 36 прайшла "дырэктарская гадзіна" з вучнямі 10 і 11 класаў.
Алена Аляксееўна Бярыдзэ абмеркавала са старшакласнікамі пытанні, якія найбольш іх хвалююць: падрыхтоўка да выніковых іспытаў, цяжкасці ў навучанні. Закранулі пытанні будучага самавызначэння

23 сентября 2023 в 14:32 | Халахонаў А. В. | нет комментариев

Вялікі і дружны калектыў гімназіі 36 наведаў сёння Гомельскі дзяржаўны тэатр лялек. Цікава, весела, з карысцю правялі свой час вучні пачатковых класаў. Пазнаваўчая экскурсія па Гомелю не пакінула абыякавымі нікога #гімназія36гомель

23 сентября 2023 в 14:14 | Халахонаў А. В. | нет комментариев

У шосты школьны дзень у гэтым пераканаліся вучні другіх класаў. Разам з педагогам дзеці ўзнавілі веды аб "здаровых" прадуктах, абмеркавалі "здаровыя" звычкі,
а таксама правялі рухальную размінку #гімназія36гомель

23 сентября 2023 в 13:11 | Халахонаў А. В. | нет комментариев

23 верасня ў актавай зале гімназіі № 36 адбылася адна з самых знакавых падзей гімназічнага календара - прысвячэнне ў гімназісты.
Для вучняў, настаўнікаў і іх бацькоў гэтае свята - вернасць гімназічным традыцыям!
Кожны клас прадставіў сябе як адзіны калектыў. У выступленнях гучалі словы любові да гімназіі, павагі да настаўнікаў, жаданне развіваць свой інтэлектуальны і творчы патэнцыял.
Кульмінацыяй мерапрыемства стала ўручэнне кожнаму пяцікласніку абавязковага атрыбута гімназіста - гальштука - і выкананне гімна гімназіі.
Жадаем вучням ісці цвёрдым поступам па гімназічным жыцці, набываць сяброў, імкнуцца да вяршынь, поспехаў і перамог.
#гімназія36гомель

23 сентября 2023 в 12:58 | Халахонаў А. В. | нет комментариев