Навіны
Учащиеся гимназии Тимошенко Родион (4 "В" кл.) и Тимошенко Мирон (2 "Г" кл.) приняли участие в 45 открытом областном юношеском турнире по борьбе греко-римской, посвященной памяти старшего лейтенанта милиции Ф. И. Чачина, среди юношей. Тимошенко Родион был травмирован в первой схватке и, по решению судей, был снят с соревнований. Тимошенко Мирон занял 1 место.
Здоровье - великая ценность, которую необходимо беречь постоянно! Забота о себе и о своих близких должна быть ни разовой акцией, а стилем жизни!
Вялікая колькасць цікавых месцаў Гомеля звязваюць нас з суседняй краінай! Падчас квэста каманда наведала некаторыя з іх!
Пазнаваўча!
У Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі не маглі прапусціць вучні 9-11 класаў гімназіі гарадскую квэст-гульню "Славянскі код". Для многіх удзельнікаў стала адкрыццём мноства памятных мясцін горада, звязаных агульнай гісторыяй. Аднак веды і эрудыцыя ўдзельнікаў каманды гімназіі прывялі да ўпэўненай перамогі! Удзельнікі гульні атрымалі выдатныя падарункі ад Россупрацоўніцтва. Віншуем Лізу, Жэню, Ксенію, Дарыю і Цімура! Ганарымся! Любім!
Трыумфальна выступілі вучні 6 класаў гімназіі сення на абласным конкурсе рытарычнага майстэрства па замежных мовах "Залатая ліра". Выдатна праявілі лінгвістычныя навыкі Харчэўнікава Вера, Пашэчка Сафія, Касперская Марыя Салавей Дамір, Драбовіч Дар'я і Бурда Пётр
Віншуем вучняў гімназіі, якіх падрыхтавалі Міронава Вольга Віктараўна, Цалковікава Ганна Уладзіміраўна і Міхасева Юлія Аляксандраўна!
Сёння на базе Гомельскага абласнога інстытута развіцця адукацыі праходзіў фестываль эфектыўных адукацыйных практык «Настаўнік для Беларусі».
Нашы педагогі Карцель Вольга Мікалаеўна, Радзько Крысціна Аляксееўна і Бабовіч Наталля Уладзіміраўна прынялі актыўны ўдзел у абмене вопытам і наведалі тэматычныя пляцоўкі
04.04 2024 адбыўся гарадскі этап рэспубліканскага конкурсу “Разам з песняй”, у якім прынялі ўдзел нашы вучаніцы - Шатынская Дарыя ( 11 кл.) і Лабудзева Аліса ( 1 кл).
Нашы таленавітыя дзяўчынкі яскрава показалі свае вакальныя таленты, што выразілася ў дыпломаў пераможцаў! Віншуем Дарыю і Алісу з перамогай!
«Легкие деньги» заманивают подростков в ловушку из которой выйти без страшных последствий не получится.
У цэнтры ўвагі пытанні бяспекі непаўналетніх, прафілактыкі супрацьпраўных паводзін, у тым ліку булінга, прафілактыкі гвалту.
У рабоце сходаў прынялі ўдзел прадстаўнікі міжведамасных структур
Бягучы вучэбны год вельмі станоўчы для вучняў 11 класаў па выніках іх удзелу ва ўніверсітэцкіх алімпіядах!
У холе гімназіі жадаючыя могуць азнаёміцца з работамі вучняў гімназіі - ўдзельнікаў гарадскога этапу агляду-конкурсу "Ратавальнікі - вачыма дзяцей", галоўная мэта якога - прапаганда бяспекі жыццядзейнасці і здаровага ладу жыцця.
Работы гімназістаў ацэнены былі высока і тры з іх атрымалі дыпломы пераможцаў.
Мы жадаем усім удзельнікам творчых поспехаў і, вядома ж, каб з працай ратавальнікаў яны сутыкаліся толькі на конкурсе!
Віншуем вучняў - пераможцаў! Жадаем далейшых поспехаў і дасягненняў!