Навіны
Дзеці пазнаеміліся з гісторыяй іконапісу Гомельшчыны, з відамі пляцення з лыка, нітак, з узорамі ткацтва і працай ткацкага станка-кроснаў. Дырэктар філіялу Пётра Міхайлавіч Цалка навучыў вучняў "расчытваць" іконы і ўзоры ручнікоў, якія захоўваюцца ў музеі. Па выніках экскурсіі вучні атрымалі заданне падрыхтаваць для свайго класа невялічкае паведамленнет пра ўбачанае і пачутае. #гімназія36гомель
Наш адказ восені - МЫ ЯЕ НАМАЛЮЕМ! Цэлая палітра эмоцый у адным восеньскім лісце! Так праходзяць заняткі аб'яднання па інтарэсах "Экапалітра". Кіраўнік аб' яднання Собаль Ілья Вячаслававіч натхняе вучняў на стварэнне цудоўных работ #гімназія36гомель
#шосты_дзень
Капрызы надвор'я не могуць перашкодзіць вучням гімназіі асвойваць сацыякультурную прастору. Таму цёпла апрануўшыся і прайшоўшы інструктаж, дзеці накіроўваюцца на інтэлектуальны турнір і ў музеі Гомеля. Пажадаем ім цікавага дня!
#гімназія36гомель #шосты_дзень
У гімназіі кожную суботу ў 9.00 і ў 10.00 праводзяцца заняткі аб'яднання па інтарэсах "Бокс"
Трэніроўкі па боксе дапамагаюць дзецям адчуваць сябе больш упэўнена. Яны не толькі перамагаюць свае страхі перад хуліганамі, але і дапамагаюць быць упэўненымі ў любых жыццёвых абставінах, ставіць і дасягаць мэты.
#гімназія36гомель
Надвор'е спрыяе фізічнай рабоце на тэрыторыі гимназіі.
Вучні 10 класа ўнеслі свой уклад у добраўпарадкаванне тэрыторыі.
#гімназія36гомель
Хутчэй, вышэй, мацней! Урокі фізічнай культуры і здароўя дапамагаюць гімназістам заўсёды быць здаровымі!
#гімназія36гомель
Приближается время года, когда на улице темнеет чуть раньше и видимость на дорогах может снижаться из-за дождя и снега. Поэтому очень важно сделать вашего ребёнка более заметным на слабоосвещённых улицах и в тёмное время суток.
Працягваецца работа па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні тэрыторыі ў рамках месячніка "Чысты горад - чыстая будучыня", у якой самы актыўны ўдзел прымаюць старшакласнікі
#гімназія36гомель
Вейпы – приспособления для курения. Для подросткового возраста характерно желание самовыразиться, показать себя «крутыми» в компании. Многие начинают парить из любопытства, если курят взрослые и друзья – значит нужно попробовать.
С 1 сентября в 37 школах и гимназиях уже «кушают по-новому», переход на новые принципы питания 2 учреждений запланирован до конца этого календарного года. С 1 сентября 2024-го к проекту подключатся ещё 32 учреждения образования.
Вучні гімназіі, якія наведваюць групу падоўжанага дня, сёння сталі ўдзельнікамі фальклорнай гульні да Дня хлеба “ Ад зярнятка - да каравая” ў філіяле 2 ДУ “Сетка публічных бібліятэк г. Гомеля”. Дзеці з вялікай цікавасцю малолі муку, вучыліся пекчы хлеб, пазнаёміліся з прадметамі народнага побыту, гулялі ў народныя гульні.
Якое ж свята без хлеба на стале! Недарма ў народзе кажуць: “Хлеб - усяму галава”
#гімназія36гомель
Сёння ў гімназіі адбыўся важны дыялог паміж вучнямі 9 класаў і дырэктарам установы Бярыдзэ Аленай Аляксееўнай.
У цэнтры ўвагі пытанні, якія найбольш актуальны для дзевяцікласнікаў: паспяховасць, планы на далейшае навучанне, стварэнне сітуацыі поспеху ў працэсе навучання.
Абмеркавалі і пытанні правядзення вольнага часу дзяцей, удзелу ў агульнагімназічных мерапрыемствах.
Алена Аляксееўна паабяцала дзецям, што такія сустрэчы будуць праходзіць рэгулярна
#гімназія36гомель
У кастрычніку найбуйнейшы ў Беларусі зааландшафтны парк з шырокай экспазіцыяй жывёл і птушак прымаў на сваёй тэрыторыі нашых вучняў
Дзеці надоўга захаваюць ў памяці моманты сустрэчы з братамі нашымі меньшымі
#гімназія36гомель
Вучні гімназіі ў суправаджэнні педагогаў наведалі адно з самых знакавых для гісторыі Беларусі месцаў - Нясвіжскі палаца-паркавы комплекс, дзе акунуліся ў цудоўную атмасферу таямнічасці і загадкавасці
#гімназія36гомель
У рамках урока гімназістам у цікавай і займальнай форме нагадалі пра правілы бяспекі, пазнаёмілі з папераджальнымі знакамі па электрабяспецы, паказалі навучальны фільм.
На першым занятку кіраўнік гуртка ФЕЙГІН Уладзіслаў Беніамінавіч паказваў юным шашыстам займальныя фокусы, якія заставілі кожнага будучага чэмпіёна задумацца.
#гімназія36гомель
#інтэлект_шашкі
Первый этап репетиционного тестирования для подготовки к ЦЭ и ЦТ стартует в октябре
У гімназіі стартавала рэспубліканская акцыя "Навядзем парадак самі", падчас якой вучні старэйшых класаў будуць займацца ўборкай прышкольнай тэрыторыі.
Нягледзячы на рамантызм і зачараванне восеньскай апаўшай лістоты, гімназісты прыкладаюць намаганні для таго, каб прыгімназічная тэрыторыя выглядала дагледжанай.
#рабідабро
#гімназія36гомель
На працягу дня хлопцы нядрэнна паказалі сябе ў пяці спартыўных конкурсах: турыстычная паласа перашкод, вязанне вузлоў, спартыўнае арыентаванне, устаноўка двухсхільнай палаткі, тэст на веданне тапаграфічных знакаў.
У працэсе конкурсу эмоцыі проста зашкальвалі! Пры гэтым панавала атмасфера сяброўскай падтрымкі. Кожная каманда лічыла сваім абавязкам падтрымаць каманды сапернікаў.