Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 7 человек

Навіны

Сёння выхаванцы аздараўленчага лагера "Сузор'е наведалі Музей гісторыі горада Гомеля, дзе даведаліся аб заснаванні нашага горада. А таксама наведалі помнік першаму гамяльчаніну.
Падчас прагулкі шукалі сонечных зайчыкаў. А ў лабараторыі электронікі ў Гомельскай універсальнай бібліятэцы імя У.І.Леніна змаглі даведацца пра дасягненні навукі. І, безумоўна, яшчэ раз нагадалі правілы бяспечных паводзін падчас сустрэчы з інспектарам па справах непаўналетніх Мінавай Н. А.

Сёння выхаванцы краязнаўчага лагера "SMART" наведалі Гарадскі Цэнтр Культуры і сталі ўдзельнікамі інтэлектуальнай гульні "Бітва разума".

3 июня в гимназии 36 г.Гомеля начал свою работу пришкольный лагерь труда и отдыха «Содружество», в котором будут оздоравливаться 20 девушек в возрасте от 14 до 16 лет

У першы дзень работы лагера "Сузор'е" дзеці пазнаёміліся з правіламі паводзін у лагеры, на вуліцы. Весела і цікава правялі час на прагулцы-назіранні "Вось і лета!"

Сёння выпускнікі 9 класаў здаюць выпускныя экзамены ў пісьмовай форме. Вучні дэманструюць свае веды па беларускай і рускай мовах і па матэматыцы.
Жадаем поспехаў кожнаму з дзяцей!

Сёння, падчас работы краязнаўчага лагера "SMART", яго выхаванцы наведалі Музей Гомельскай Епархіі. Сустрэліся з унікальнымі святынямі і рэліквіямі нашага краю. Даведаліся пра складанасці рэстаўрацыйнай працы. А таксама пазнаёміліся з гісторыяй жыцця святога Іаана Кармянскага, які жыў на тэрыторыі Гомельскай вобласці.

У Міжнародны дзень абароны дзяцей вучні гімназіі прынялі ўдзел у гарадскім Інклюзіўным свяце “ Падары ўсмешку дзецям”

У перыяд з 1 па 10 чэрвеня вучні 9 класаў праходзяць свае першыя выпрабаванні - выпускныя экзамены! Сёння вучні здаюць экзамен па гісторыі Беларусі ў вуснай форме.
Жадаем поспехаў кожнаму вучню і ўпэўнены, што яны пакажусь свае веды!

Найти талантливого ребенка, раскрыть его творческий потенциал, вовремя поддержать – задача государственной важности. Ведь именно молодому поколению предстоит сохранить и приумножить наше культурное наследие.

Праляцеў чарговы вучэбны год, праляцеў хутка і незаўважна. І вясенняй яснай раніцай у гімназіі адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню 2023/2024 навучальнага года.

У Мемарыяльным музеі братоў Лізюковых праведзены экскурсіі для выхаванцаў дзіцячага садка № 25 у рамках цыкла заняткаў з дзецьмі старэйшага дашкольнага ўзросту. Экскурсаводы музея паведамілі дзеткам аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, подзвігу беларускага народа і незвычайнай сям'і Лізюковых.

На календаре - последние дни мая, а значит - конец учебного года у наших детей. Впереди - большие летние каникулы!
Очень важно подвести итоги и поговорить с родителями о том,как провести каникулы с пользой, отдохнуть и набраться сил!
Тема общешкольных родительских собраний в гимназии 36 г.Гомеля имени И.Мележа: «Итоги образовательного процесса за 2023/2024 учебный год. Ответственность семьи и школы в вопросах безопасности, профилактики противоправного поведения в детской и подростковой среде в летний период»!

Сёння выпускнікі гімназіі, як і ўся рэспубліка, здаюць цэнтралізаваны экзамен па беларускай ці рускай мове. Класныя кіраўнікі падтрымлмваюць вучняў, а ўся гімназія жадае ім поспехаў!

Уважаемые родители
БУДУЩИХ ПЕРВОКЛАССНИКОВ!

Прием документов для зачисления детей в 1-е классы, проживающих по микрорайону учреждения образования, осуществляется с 12 июня по 15 августа.

Як хутка бяжыць жыццё.. Прыйшоў час развітвацца з пачатковай школай. Здаецца, толькі ўчора ўваходзілі вучні 4 класаў, маленькія, крыху спалоханыя, у дзверы гімназіі, упершыню пераступаючы парог свайго класа. Гімназія стала для іх другім домам. А сёння яны, шумныя, непаседлівыя, цікаўныя, чакаюць сустрэчы з 5 класам.

Сёння ва ўрачыстай абстаноўцы ўзнагароджаны пераможцы алімпіяды па асновах праваслаўнай культуры! Сярод іх - вучань 5 класа гімназіі Сцепанец Андрэй! Разам з настаўнікам Вольгай Леанідаўнай Лявоненка Андрэй пабываў у Гомельскай Епархіі і атрымаў свой дыплом!

У цёплых нефармальных абставінах падлеткі мелі магчымасць задаць розныя пытанні святару і атрымаць шчырыя адказы на іх. Напрыканцы сустрэчы бацюшка Аляксандр запрасіў усіх дзяцей на турнір з настольнымі гульнямі!

Маленькія гімназісты паказалі сваім бацькам і настаўнікам, чаму яны навучыліся за першы год.
З Букваром было так цікава і цудоўна. Развітвацца шкада, але ўсіх чакае новы год і новыя падручнікі!

У мэтах духоўна-маральнага выхавання дзяцей, у рамках супрацоўніцтва з Беларускай праваслаўнай царквой вучні 5 класаў наведалі сёння Гомельскую Епархію