Навіны

Все ли можно публиковать в СЕТИ?

Иногда подростки специально бьют людей, издеваются над ними и снимают это на видео, чтобы разместить в интернете. Веселого тут, правда, ничего нет.

2 ноября 2023 в 20:24 | Кужанаў І. Г. | нет комментариев

У гімназіі №36 г. Гомеля імя І.Мележа праходзіць абласны краязнаўчы конкурс-алімпіяда. У сценах гімназіі сабраліся вучні са ўсіх раёнаў Гомельскай вобласці, якія ў апантанай барацьбе прадэманструюць веды аб краі, у якім жывуць, аб аб'ектах, якія ўключаны ў брашуры ў рамках рэспубліканскага праекта "Збяры Беларусь у сваім сэрцы". Таксама вучні выканаюць заданні, якія раскрыюць іх веды аб святых і святынях Беларусі.
Жадаем поспехаў удзельнікам конкурсу!

2 ноября 2023 в 20:07 | Кужанаў І. Г. | нет комментариев

Вучні 8А класа пазнаёміліся з ВНУ "Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт". Сеняшніх школьнікаў пазнаёмілі з эканамічнымі, юрыдычнымі і іншымі сучаснымі спецыяльнасцямі. Экскурсія па ўстанове была цікавай і пазнавальнай. Вучні наведалі кафедру "Маркетынг і эканоміка прадпрыемства", прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні, пазнаёміліся з прадстаўнікамі прафесарска-выкладчыцкага саставу і студэнтамі. Атрымалі сувеніры і салодкія прызы. Такія сустрэчы дапамогуць вызначыцца з профілем навучання ў старэйшых класах і вызначыцца з будучай прафесіяй.

1 ноября 2023 в 15:39 | Кужанаў І. Г. | нет комментариев

Наведванне музея гісторыі Гомеля. 6 Д клас. Пра сваю творчасць расказаў аўтар работ па дрэве Куклін Уладзімір Міхайлавіч, работы якога выкананы на рэлігійную і этнаграфічную тэматыку, творчасці Я. Купалы.

1 ноября 2023 в 15:33 | Кужанаў І. Г. | нет комментариев

Наступила долгожданная пора осенних каникул.
Сейчас у вас есть время отдохнуть, набраться сил, укрепить своё здоровье.
‼️Чтобы каникулы не омрачились неприятностями и травмами, мы предлагаем пройти викторину и вспомнить правила безопасного поведения в период каникул.

1 ноября 2023 в 15:26 | Кужанаў І. Г. | нет комментариев

Цікавыя канікулы працягваюцца!
Вучні 1 і 3 класаў наведалі Музей ваеннай славы і Палацава-паркавы ансамбль Разам цікава. А вучні 3 “ Б падчас майстар- класа па фларыстыцы “Восеньскія прыгоды кляновага лістка” зрабілі прыгожыя асеннія вырабы.

1 ноября 2023 в 14:50 | Кужанаў І. Г. | нет комментариев

Інтэлектуальны калейдаскоп “Кола ведаў” адбыўся для вучняў 4 класаў. Камандам былі прапанаваны пытанні па матэматыцы, беларускай мове і літаратуры, рускай мове і літаратуры ў 5 турах. Але самымі цікавымі сталі лагічныя задачы, якія лёгка рашылі гімназісты

1 ноября 2023 в 14:40 | Кужанаў І. Г. | нет комментариев

Прафарыентацыйнае мерапрыемства прайшло для вучняў 9 класаў ва ўніверсітэце ім. Ф.Скарыны. У гэты раз адбылося знаёмства з факультэтам гісторыі.

1 ноября 2023 в 14:36 | Кужанаў І. Г. | нет комментариев

01.11.2023 МЫ - ЗА ЗДАРОВЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ!
Пад такім дэвізам прайшоў сённяшні дзень у лагеры “Сузор’е”. Ранішняя зарадка ў атрадах зарадзіла бадзёрасцю.
Сустрэча з супрацоўнікамі ДАІ дапамагла вучням успомніць пра правілы бяспечных паводзін на дарогах. Падчас наведвання кінатэатра “Кастрычнік” адбылася сустрэча з супрацоўнікамі МНС, якія нагадалі дзецям, як паводзіць сябе ў надзвычайных сітуацыях.

1 ноября 2023 в 14:25 | Кужанаў І. Г. | нет комментариев

На базе 36 гімназіі адбыліся заняткі школы алімпіяднага рэзерва горада Гомеля па падрыхтоўцы вучняў да ўдзелу ў рэспубліканскай алімпіядзе па вучэбным прадмеце "Англійская мова" ??. Вучняў горада рыхтуе вопытны настаўнік Бурміч Марына Аляксандраўна, якая выхавала Хоміча Рамана - пераможцу заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды ў 2022/2023 годзе.

1 ноября 2023 в 14:20 | Кужанаў І. Г. | нет комментариев

Вучні 5 "Б" і 5 "Г" класаў удзельнічалі сёння ў восеньскім марафоне. Перамагла каманда хлопчыкаў

1 ноября 2023 в 14:11 | Кужанаў І. Г. | нет комментариев

Вучні 8 "Б" класа наведалі прэм'ерны паказ пастаноўкі "Жаніцьба Бальзамінава", прысвечанай 200-годдзю з дня нараджэння А. М. Астроўскага. Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі асалоду і захапленне ад акцёрскага майстэрства, дэкарацый і цікавага сюжэту

1 ноября 2023 в 13:41 | Кужанаў І. Г. | нет комментариев

”Асеннія пасядзелкі” сабралі ў гімназіі вучняў 1 класаў. А вучні 3 класаў падчас майстар- класа зрабілі асенні сувенір. Разам цікава.

31 октября 2023 в 23:26 | Кужанаў І. Г. | нет комментариев

Падчас восеньскіх канікулаў вучні 3 “Б” класа наведалі Пажарную аварыйна-выратавальную частку 2 г. Гомеля. Супрацоўнікі МНС пазнаемілі дзяцей з рознымі відамі выратавальнай тэхнікі, правялі гульні і гутарку аб правілах бяспекі

31 октября 2023 в 23:19 | Кужанаў І. Г. | нет комментариев

Кінатэатры - места, дзе вучні з задавальненнем бавяць свой вольны час
Так, дзеці 5 "Г" класа разам з класным кіраўніком падчас канікулаў наведалі кінатэатр "Кастрычнік"

31 октября 2023 в 15:26 | Кужанаў І. Г. | нет комментариев

У гэты дзень выхаванцы лагера сталі ўдзельнікамі інтэлектуальнай гульні- віктарыны “Крочым да здароўя”, якую падрыхтавалі для іх супрацоўнікі Гомельскага абласнога цэнтра турызму і экалогіі дзяцей і моладзі. Вучні паспрабавалі стаць сапраўднымі скалалазамі
Прагулка на свежым паветры “Крокі да здароўя” аб’яднала ўсіх дзяцей разам!
Безумоўна, цікавымі і пазнаваўчымі былі мерапрыемствы па ЗЛЖ.

31 октября 2023 в 15:15 | Кужанаў І. Г. | нет комментариев

Апантаныя духам спаборніцтва, вучні 6 А класа з захапленнем  наведвалі боўлінг і бавілі час за сяброўскай гульнёй.

31 октября 2023 в 10:34 | Кужанаў І. Г. | нет комментариев