Навіны
Заняткі ў шосты школьны дзень накіраваны на падрыхтоўку да экзаменаў, ЦТ, алімпіяд. ?
Менавіта тут можна грунтоўна папрацаваць, што называецца "на свежую галаву".
Інспектар ІСН Кавалёва А. В. правяла інфармацыйна- прафілактычныя гутаркі “Адказнасць непаўналетніх” для вучняў 3-4 класаў гімназіі
19 студзеня ў гімназіі было праведзена мерапрыемства па прафарыентацыі сярод вучняў 9 і 11 класаў. Рабятам распавялі аб спецыяльнасцях для выпускнікоў 9, 11 класаў, прахадных балах за 2023 год
Агульны сход працоўных гімназіі № 36 18.01.2024 у рамках адзінага дня інфармавання быў прысвечаны тэме "Год якасці - залог поспеху сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны".
Мемарыяльны музей братоў Лізюковых наведалі прадстаўнікі ДУА "Гомельскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі". Экскурсію для наведвальнікаў правялі вучні і настаўнік гісторыі Вярбіцкая В. М. Асобая ўвага была звернута на экспазіцыю " Генацыд насельніцтва горада Гомеля ў гады Вялікай Айчыннай вайны".
Сёння ў гімназіі падведзены вынікі І фестывалю гімназічнай творчасці “Сузор’е талентаў”
Упершыню ў Дні здароўя прымаюць удзел вучні першых класаў!
Дзеці разам з бацькамі з улыбкамі на тварах гатовыя да спаборніцтваў! Гатовыя балець і атрымліваць перамогу!
Кожную суботу з самага ранку ў гімназіі праводзяцца заняткі аб’яднанняў па інтарэсах, факультатыўныя заняткі, працуюць платныя групы
Кожную суботу настаўнікі гімназіі чакаюць маленькіх аматараў навучання. Заняткі для будучых першакласнікаў праводзяцца ў шосты школьны дзень штотыднёва
Адзіныя ўрокі “Ала - сястра Хатыні” прайшлі не толькі для старшакласнікаў, а і ў кожным класным калектыве
Памяць жыве вечна
12 студзеня 2024 года ў гімназіі № 36 г. Гомеля імя І.Мележа прайшоў Адзіны ўрок, прымеркаваны да 80-годдзя трагедыі ў вёсцы Ала, дзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны нямецкімі карнікамі было знішчана за адзін вечар 1750 чалавек, 950 з якіх - дзеці.
Удзел у Адзіным уроку памяці вёскі Ала прыняла вязніца фашысцкага лагера Ганна Сяргееўна Міхайлава і галоўны спецыяліст упраўлення адукацыі Гомельскага гарвыканкама Марына Аляксандраўна Лосева. Ганна Сяргееўна распавяла вучням гісторыю свайго трагічнага дзяцінства, апаленага вайной. Страшэнныя факты ўласных пакут і гібелі яе родных і знаёмых уразілі вучняў і пакінулі глыбокі след у душах гімназістаў
Гэта гісторыя нашай Радзімы, якую кожны беларус павінен памятаць і ведаць.
11 студзеня 2024 года прайшлі цырымоніі закрыцця ІІІ этапа рэспубліканскіх алімпіяд па вучэбных прадметах. Актыўны ўдзел у закрыцці алімпіяд па вучэбных прадметах "Хімія" і "Біялогія" прынялі вучні і педагогі гімназіі 36. Мерапрыемства прайшло на высокім узроўні.
Інспектар правяла прафілактычную гутарку з вучнямі пятых, восьмых класаў аб паводзінах у пазаўрочны час, аб адказнасці непаўналетніх за крадзеж, пашкоду дзяржаўнай і асабістай маёмасці, выкарыстоўванне ператэхнікі. Таксама Алена Васільеўна спынілася на неабходнасці захавання вучнямі правілаў асабістай бяспекі. Распавяла пра парушэнні, якія найбольш часта здзяйсняюцца, прывяла канкрэтгыя прыклады
Уважаемые родители! Дорогие одиннадцатиклассники!
Информируем Вас, что 3 февраля в 11.30 в УО "Белоруский государственный технологический университет " состоится День открытых дверей.
В ходе проведения Дня открытых дверей специалистами университета будут разъяснены правила приёма, вы сможете ознакомиться с имеющимися специальностями и особенностями вступительных испытаний,а также можно будет получить ответы на интересующие вопросы, увидеть кафедры и лаборатории БГТУ.
Сёння ў гімназіі інспектар ДПС правёў прафілактычную гутарку з членамі працоўнага калектыву
Каманда вучняў гімназіі дастойна прадставіла ўстанову на трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах "Біялогія", "Грамадазнаўства", "Англійская мова", "Беларуская мова і літаратура" і "Геаграфія".
ГАНАРЫМСЯ ПЕРАМОГАЙ Ракавец Ірыны, вучаніцы 9 "В" класа, у вучэбным прадмеце "Біялогія". ДЫПЛОМ ІІІ ступені! (настаўнік Зайцава Алена Вячаславаўна).
І ПЕРАМОГАЙ Склімянок Анастасіі, вучаніцы 11 "А" класа, у вучэбным прадмеце "Грамадазнаўства". Дыплом ІІІ ступені! (настаўнік Вярбіцкая Вольга Міхайлаўна)
КАЖАМ ДЗЯКУЙ настаўнікам!
12 января 2024 года в учреждениях города Гомеля для учащихся 1–11-х классов, как и во всей Беларуси, состоится Единый урок, посвященный 80-летию трагедии в белорусской деревне – «Ола – сестра Хатыни».
У пачатку трэцяй чвэрці дырэктар гімназіі Алена Аляксееўна Бярыдзэ правяла з вучнямі гутарку аб правілах паводзін у гімназіі