Навіны
У суботу ў нашай гімназіі вучням не было часу сумаваць! Таму што іх чакалі цікавыя мерапрыемствы, такія, як:
-гульня-спаборніцтва для хлопчыкаў да Дня абаронцы Айчыны “Марскі бой”
-першынства гімназіі па бадмінтону для 7-8 класаў
-мерапрыемствы, прысвечаныя Дню абаронца Айчыны
Вучні 3-х класаў паўдзельнічалі ў абласным інтэлектуальным конкурсе "ДетКИ".
Каманду "Агенчыкі" прадстаўлялі:
Калькоў Іван (3Д )
Лісецкі Мікіта (3Б)
Філімонцава Вераніка (3Б)
Весела прайшла субота для вучняў 1-х класаў і іх бацькоў. Настаўнікі фізічнай культуры падрыхтавалі для іх цікавыя эстафеты і гульні. Бацькі з азартам падтрымлівалі сваіх дзяцей. Кожны хацеў перамагчы! Але, як заўсёды, перамаглі больш спрытныя і дружныя!
Цікавае мерапрыевства правяла настаўніца хіміі Таццяна Мікалаеўна з вучнямі 5Б класа.