Навіны
Выдатная каманда гімназіі і ДУА "Гомельскі гарадскі ліцэй №1" - лепшыя!
Цікавыя і карысныя канікулы працягваюцца!
Вучні 1 “Б” і 1 “Д” класаў пазнаёміліся з правіламі сяброўства, вучыліся разумець адзін аднаго. Праз завочнае падарожжа і гульню дарылі цеплыню і дабрыню сваім аднакласнікам. Вучні 4 “А” і 4 “Г” класаў наведалі Музей фатаграфіі і друку. Аддалі даніну памяці загінуўшым падчас Вялікай Айчыннай вайны воінам.
Цікавая сустрэча з начальнікам ПАСЧ 1 Варановічам А.С. прынесла выхаванцам лагера шмат задавальнення. Падчас экскурсіі ў бібліятэку дзеці пазнаёміліся з відамі народных раместваў, самі зрабілі выцінанкі
Выбар будучай прафесіі - тое, што крануе старшакласнікаў у першую чаргу. Таму падчас канікулаў вучні 10 "А" класа разам з класным кіраўніком разважалі аб неабходнасці правільнага выбару, які павінен зрабіць кожны з іх
Все ли можно публиковать в СЕТИ?
Иногда подростки специально бьют людей, издеваются над ними и снимают это на видео, чтобы разместить в интернете. Веселого тут, правда, ничего нет.
У гімназіі №36 г. Гомеля імя І.Мележа праходзіць абласны краязнаўчы конкурс-алімпіяда. У сценах гімназіі сабраліся вучні са ўсіх раёнаў Гомельскай вобласці, якія ў апантанай барацьбе прадэманструюць веды аб краі, у якім жывуць, аб аб'ектах, якія ўключаны ў брашуры ў рамках рэспубліканскага праекта "Збяры Беларусь у сваім сэрцы". Таксама вучні выканаюць заданні, якія раскрыюць іх веды аб святых і святынях Беларусі.
Жадаем поспехаў удзельнікам конкурсу!
Вучні 8А класа пазнаёміліся з ВНУ "Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт". Сеняшніх школьнікаў пазнаёмілі з эканамічнымі, юрыдычнымі і іншымі сучаснымі спецыяльнасцямі. Экскурсія па ўстанове была цікавай і пазнавальнай. Вучні наведалі кафедру "Маркетынг і эканоміка прадпрыемства", прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні, пазнаёміліся з прадстаўнікамі прафесарска-выкладчыцкага саставу і студэнтамі. Атрымалі сувеніры і салодкія прызы. Такія сустрэчы дапамогуць вызначыцца з профілем навучання ў старэйшых класах і вызначыцца з будучай прафесіяй.
Наведванне музея гісторыі Гомеля. 6 Д клас. Пра сваю творчасць расказаў аўтар работ па дрэве Куклін Уладзімір Міхайлавіч, работы якога выкананы на рэлігійную і этнаграфічную тэматыку, творчасці Я. Купалы.
Наступила долгожданная пора осенних каникул.
Сейчас у вас есть время отдохнуть, набраться сил, укрепить своё здоровье.
‼️Чтобы каникулы не омрачились неприятностями и травмами, мы предлагаем пройти викторину и вспомнить правила безопасного поведения в период каникул.
Вучні 7 класаў пераканаліся ў гэтым
Цікавыя канікулы працягваюцца!
Вучні 1 і 3 класаў наведалі Музей ваеннай славы і Палацава-паркавы ансамбль Разам цікава. А вучні 3 “ Б падчас майстар- класа па фларыстыцы “Восеньскія прыгоды кляновага лістка” зрабілі прыгожыя асеннія вырабы.
Інтэлектуальны калейдаскоп “Кола ведаў” адбыўся для вучняў 4 класаў. Камандам былі прапанаваны пытанні па матэматыцы, беларускай мове і літаратуры, рускай мове і літаратуры ў 5 турах. Але самымі цікавымі сталі лагічныя задачы, якія лёгка рашылі гімназісты
Прафарыентацыйнае мерапрыемства прайшло для вучняў 9 класаў ва ўніверсітэце ім. Ф.Скарыны. У гэты раз адбылося знаёмства з факультэтам гісторыі.
01.11.2023 МЫ - ЗА ЗДАРОВЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ!
Пад такім дэвізам прайшоў сённяшні дзень у лагеры “Сузор’е”. Ранішняя зарадка ў атрадах зарадзіла бадзёрасцю.
Сустрэча з супрацоўнікамі ДАІ дапамагла вучням успомніць пра правілы бяспечных паводзін на дарогах. Падчас наведвання кінатэатра “Кастрычнік” адбылася сустрэча з супрацоўнікамі МНС, якія нагадалі дзецям, як паводзіць сябе ў надзвычайных сітуацыях.
На базе 36 гімназіі адбыліся заняткі школы алімпіяднага рэзерва горада Гомеля па падрыхтоўцы вучняў да ўдзелу ў рэспубліканскай алімпіядзе па вучэбным прадмеце "Англійская мова" ??. Вучняў горада рыхтуе вопытны настаўнік Бурміч Марына Аляксандраўна, якая выхавала Хоміча Рамана - пераможцу заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды ў 2022/2023 годзе.
Вучні 5 "Б" і 5 "Г" класаў удзельнічалі сёння ў восеньскім марафоне. Перамагла каманда хлопчыкаў
Вучні 8 "Б" класа наведалі прэм'ерны паказ пастаноўкі "Жаніцьба Бальзамінава", прысвечанай 200-годдзю з дня нараджэння А. М. Астроўскага. Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі асалоду і захапленне ад акцёрскага майстэрства, дэкарацый і цікавага сюжэту