Навіны
Удзельнікі ўзорнага вакальнага ансамбля "Амялушкі" прынялі трыумфальны ўдзел у V Міжнародным фестывалі мастацтваў GOMEL FEST, які праводзіцца пры падтрымцы Гомельскага гарвыканкама! У намінацыі "Эстрадны вакал" Лаўрэатам Фестывалю ў сольным выкананні стала Шатынская Дарыя і Лаўрэатамі ў выкананні дуэтам сталі Вынар Мацвей і Шатынская Дарыя!!!
Асаблівая падзяка кіраўніку ансамбля Яўсеенка Вользе Васільеўне! "Г" - гонар гімназіі !!!
На ўроку выкарыстоўвалася методыка "карпаратыўнага навучання", заснаваная на камандных формах работы з мэтай стварэння псіхалагічна камфортнага асяроддзя ў класе. Дзеці разгледзелі пытанне развіцця культуры сярэднявечча ў цікавай форме распрацоўкі "дарожных карт ўрока". Важна не толькі вучыць, але і прэзентаваць свой педагагічны вопыт. Запрашаем настаўнікаў гімназіі на адкрытыя ўрокі і мерапрыемствы падчас фестываля.
Да! Место в котором мы живем, может таить опасности для ребенка. В силу возраста и любознательности, ребенок не всегда все понимает!
Каманда юнакоў гімназіі на гэтым тыдні дайшла да фіналу раённых спаборніцтваў па міні-футболе!
Віншуем з абсалютнай перамогай у абласным этапе конкурса "Познай свой край", які праводзіўся ў рамках рэспубліканскага праекта "Збяры Беларусь у сваім сэрцы" вучаніцу 10 "А" класа Сіраж Ангеліну Вітальеўну. Настаўнік Раманоўская Галіна Маратаўна
Вучні гімназіі спрабуюць свае сілы ў разнастайных конкурсах. Розныя вучэбныя прадметы з'яўляюцца прадметам іх цікаўнасці.
Баграшоў Кірыл стаў удзельнікам геаграфічнага чэмпіянату другі год. Жадаем Кірылу поспехаў у гэтым накірунку!
У Гомельскай вобласці працягваецца рэалізацыя праекта "Прафарыентацыйныя экскурсіі - прафесіі маіх бацькоў". Сёння вучні гімназіі № 36 г. Гомеля імя І. Мележа" наведалі Гомельскую фабрыку цацак
“Адаптацыя вучняў першых класаў да ўмоў школьнага жыцця”. Пад такой назвай адбыўся агульны сход для бацькоў вучняў 1 класаў.
Вучні гімназіі, якія знаходзяцца на аздараўленні ў ДРАЦ “Сярэбраныя ключы”, наведалі Мемарыяльны комплес “Ала”. 14 студзеня 1944 года 1758 чалавек было растраляна і спалена фашысцкімі захопнікамі. Пасля вайны вёска не была адбудавана. На месцы трагедыі з’явіўся Мемарыяльны комплекс.
Станоўчая практыка правядзення агульных сходаў працягнута.
Сёння ў актавай зале гімназіі №36 г. Гомеля імя І.Мележа сабраліся бацькі і вучні 9 класаў.
У поле зроку - пытанні выпускных экзаменаў і далейшага жыццеўладкавання вучняў.
Дырэктар гімназіі Алена Аляксееўна Бярыдзэ і намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Алена Сяргееўна Мураль расказалі аб тым, што чакае вучняў наперадзе.
Акрамя таго, былі разгледжаны пытанні аб правілах прыёму ў 10 клас гімназіі.
Размова была працягнута ў класных калектывах разам з класнымі кіраўнікамі
Барацьба з лісцем ідзе ў згодзе, калі
вучні разам з настаўнікамі працуюць на карысць гімназіі
Спартыўная зала запрашае жадаючых правесці з карысцю час!
Уважаемые родители! Напоминайте детям о безопасном поведении!
Изменения в Трудовой кодекс Беларуси вступают в силу с 1 января следующего года.
А вучні 10 класа адкрылі сезон катання на каньках. Такое правядзенне часу, безумоўна, спрыяе сплачэнню дружнага калектыву!
Вучні шостых класаў наведалі Гомельскі абласны музей ваеннай славы, дзе азнаёміліся з экспазіцыяй, якая адлюстроўвае важныя падзеі гісторыі Беларусі
Працягнулі спартыўныя спаборніцтвы вучні 3 і 4 класаў. Падчас гульняў "Здаравячкі" і спартыўных эстафет "Стартуюць усе" высветлілі, хто самы лоўкі і хуткі!
Працягваем дзеля здаровага ладу жыцця!
Вучні старэйшых класаў разам з класнымі кіраўнікамі адправіліся ў Гомельскую абласную універсальную бібліятэку імя У. І. Леніна на прагляд спектакля "Трыбунал"
Да Дня вызвалення Гомеля ад нямецка-фашыстскіх захопнікаў у гімназіі пачаўся цыкл мерапрыемстваў.
У школьны школьны дзень вучні 7 класаў разам з педагогамі наведалі памятныя месцы Гомеля, дзе ўзнавілі веды аб трагічных старонках гісторыі.
Таксама вучні ўсклалі кветкі на мемарыяле ў гонар загінуўшых герояў.
Памяць жыве вечна
Гэта дэвіз сёняшняга шостага школьнага дня!
На яго працягу вучняў чакаюць спартландыі, спартыўныя квэсты, вясёлыя гульні
Пачалі спартыўную барацьбу вучні 2-х класаў, якія пабывалі "ў гасцях" у Спорціка.
Так трымаць!