Навіны
У апошнюю суботу студзеня ў гімназіі было весела і цікава! У спартыўнай зале прайшло першынства па валейболе сярод 10-11 класаў, дзе перамогу атрымала каманда 11А класа. Вучні 6-х класаў адправіліся ў сусветную вандроўку. І ўжо традыцыйна шматлюдна прайшла лыжня, падчас якой добра і карысна правялі час як вучні, так і настаўнікі.
У суботу 23.01.2021 г. ў гімназіі было арганізавана масавае катанне на лыжах для вучняў і бацькоў. У актавай зале прайшла інтэлектуальная гульня "Мой горад". А ў спартыўнай зале адбылося першынства па піянерболе сярод 5-х класаў, ў якім перамогу атрымала каманда 5А класа. Віншуем!!!
16.01.2021 г. ў гімназіі было весела і цікава! Вучні 7-х класаў прынялі ўдзел у квэст-гульне "Знай і ведай". Вучні 6-х класаў наведалі камп'ютарны клас, а для 4-х класаў прайшлі вячоркі ў беларускай хатке.
У рамках Дня здароўя і спорту было арганізавана першынства па валейболу сярод 8-9 класаў, эстафеты для 5-6 класаў, а на лыжню былі запрошаны вучні з бацькамі і педагогі.
Дети обычно очень общительны, они радуются каждому новому знакомому, но нужно строго следить, чтобы знакомство было подходящим. Как объяснить ребенку, в каких случаях можно и когда нельзя знакомиться?
1 января 2021 г. Главой государства подписан Указ № 1, согласно которому в целях консолидации общества, сплочения белорусского народа на основе идей суверенитета и независимости страны 2021 год в Беларуси объявлен Годом народного единства.
На канікулах вучні гімназіі наведалі выратавальную станцыю Заходняя
Любімыя вучні, паважаныя бацькі, дарагія калегі! Віншуем вас з Новым 2021 годам! Хай стары год забярэ ўсе нягоды і смутак, а новы - будзе напоўнены дасягненнямі, багаццем, любоўю і здароўем! Жадаем міра, дабрабыту і шчасця Вам, хай у новым годзе ўсё атрымаецца, а задуманае спраўдзіцца!
У рамках гімназічнай акцыі "Цуд на Каляды" была сабрана вялікая колькасць падарункаў, якія былі пераданы ў РСПЦРМ і "Гомельскі гарадскі сацыяльна-педагагічны цэнтр"
У рамках навагодняй акцыі "Нашы дзеці" Дзед Мароз і Снягурка прыйшлі павіншаваць маленькага Кірыла, які, на жаль, не мае магчымасці радавацца святу з астатнімі дзецьмі.