Сёння 5"В" клас за чаяваннем не толькі разбіраў правілы сталовага этыкету, але і закрануў нормы гаворкі і паводзін у грамадскіх месцах, у школе.
Навіны
Поздравляем учащуюся гимназии 36 Прокопенко Дарью с областным дипломом II степени экологической акции «День без автомобиля» в номинации «Арт-объект «Зеленые идеи»
Ура! Ура! Ура! Доўгачаканыя канікулы. 47 вучняў пачатковых класаў сталі выхаванцамі аздараўленчага лагера дзённага знаходжання "Сузор'е". 30 кастрычніка для вучняў пачалося з гутарак па правілах бяспечных паводзін. Адкрыццё лагера запомнілася дзецям яркімі эмоцыямі, святочным настроем, незабыўнымі ўражаннямі!
Разам з грамадскім аб'яднаннем "Белая Русь" віншуем пераможцаў раённага конкурсу відэаролікаў "З любоўю да матулі" Егерава Сяргея, вучня 5 "В" класа, і яго класнага кіраўніка Буднікаву Галіну Валерьеўну!!!
Працягваецца пераможная серыя! Гімназія Ура!!!!
Вучні 7 класаў праводзць канікулы з карысцю. З задавальненнем наведалі Гомельскі абласны музей ваеннай славы. Даведаліся пра цяжкія падзеі нашай гісторыі: спаленыя вёскі, лагер смерці “Азарычы”, партызанскі рух. Асабліва зацікавіліся хлопчыкі ваеннай тэхнікай: верталёты, самалёты, танкі.
Надвор’е і праведзены разам час спрыялі цудоўнаму настрою!!!!
Віншуем Балахонаву Яну і Сераду Кірыла, вучняў 6 класа гімназіі - пераможцаў Адкрытай расійскай інтэрнэт-алімпіяды па матэматыцы!!! Жадаем, каб перамогі працягваліся бясконца !
Таксама вучні з задавальненнем наведваюць кінатэатры і тэатры Гомеля.
Так, вучні 7 "Г" ужо сёння праглядзелі фільм.
Цікава і весела!
"Прафілактыка наркатычнай і нікатынавай залежнасці" - гэта тэма заняткаў з вучнямі гімназіі падчас наведвання АНТЫНАРКАТЫЧНАЙ ПЛЯЦОЎЦЫ. З вучнямі апрацоўвалі навыкі адказу ад прапаноў выпіць, закурыць, ужыць забароненыя рэчы.
Вынікі гімназічнага конкурсу "Чысты посуд" сярод вучняў 1-4 класаў
Комсомольскому движению - 105 лет!
Юбилею посвящается. Смотрите подборку самых ярких снимков из жизни комсомола
Вучні 10 класа гімназіі Сіраж Ангеліна, Вынар Мацвей, Ільянкоў Мікіта абаранялі гонар гімназіі на абласной канферэнцыі вучэбна-даследчых работ "Пошук" ў секцыі "Педагогіка і псіхалогія".
Чакаем вынікаў канферэнцыі і жадаем перамогі нашым удзельнікам!
У гімназіі працягваецца першы этап рэспубліканскай алімпіяды. 28.10.2023 надышла чарга вучэбных прадметаў "Астраномія", "Фізічная культура і здароўе" і "Працоўнае навучанне", дзе вучні дэманструюць не толькі свае веды, але фізічныя навыкі і творчыя здольнасці.
Пажадаем перамог гімназістам!
Работнікі гімназіі з энтузіазмам прынялі ўдзел у абласным суботніку. Пакуль дазваляла надвор'е дбайна прыбіралі тэрыторыю. Дождж прымусіў перанесці работу ў гімназію і добраўпарадкаванне гімназіі працягнулася.
Педагоги, учащиеся 3 «Г», 4 «В» и 4 «Д» классов гимназии 36 г. Гомеля имени И. Мележа и их родители оказали помощь бездомным животным, которые были спасены с улицы и оказались в приюте «Уголок надежды». Питомцы приюта благодарны за переданные корм, теплые вещи, деньги. Помощь маленькой не бывает!
Містэр гімназія 2023 - КУЗЬМЯНКОЎ АРЦЁМ!
Віншуем і жадаем далейшых перамог і цікавага жыцця!
Грандыёзнае Шоў ладзіцца ў гімназіі ў гэты час! За званне "Містэр гімназіі" спаборнічаюць 10 выдатных юнакоў! Атмасфера выбуховая! Энергія і тэстастэрон зашкальваюць! Жадаем перамогі кожнаму! Інтэлект, веды, гумар!!! Удзельнікі не ўступаюць адзін аднаму! Адзін лепш другога!
28.10.2023 на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту прайшло мерапрыемства "Дзень адчыненых дзвярэй" ваенна-транспартнага факультэта. Вучні гімназіі наведалі ўплывовую лекцыю на якой больш падрабязна пазнаёміліся са спецыяльнасцямі факультэта, даведаліся патрабаванні для паступлення, лектары назвалі прахадныя балы па спецыяльнасцях за 2023 год.
Пасля заканчэння тэарытычнай часткі юнакі і дзяўчаты змаглі паспрабаваць сябе ў практыцы - у зборцы аўтаматаў, у аказанні першай медыцынскай дапамогі.
Сустрэча з жыхарамі Савецкага раёна, прысвечаная праблемам работы гарадскога грамадскага транспарту, адбылася на базе гімназіі № 36 імя І. Мележа
У кабінеце дырэктара гімназіі Алены Аляксееўны адбылася сустрэча з вучнямі, якія накіроўваюцца для ўдзелу ў другім этапе рэспубліканскай алімпіяды.
Абмеркаваны перспектывы ўдзелу і планы падрыхтоўкі.
Жадаем нашым вучням поспехаў!
#гімназія36гомель
На лінейцы ўзнагароджаны дзеці, якія сталі ўдзельнікамі мерапрыемстваў і пераможцамі конкурсаў рознага ўзроўню
Дзякуем за неабыякавасць да гімназічных спраў!
#гімназія36гомель